Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Лк 23, 35-43 |
| 20.11.2016 03:00 |
|
«Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства». У той час: Насміхаліся з Езуса разам з народам і кіраўнікі,
кажучы: Іншых ратаваў, няхай уратуе сябе самога, калі Ён Месія, выбраны
Богам. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго. Падыходзілі і падносілі
Яму воцат, кажучы: Калі Ты Кароль юдэйскі, уратуй сябе самога. І быў над Ім надпіс: Гэта Кароль юдэйскі. Адзін
з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: Калі Ты Месія, уратуй сябе і
нас. А другі ў адказ дакараў яго і казаў: Ты нават Бога не баішся, хоць
і сам асуджаны на тое самае? Мы асуджаныя справядліва, бо за тое, што
зрабілі, атрымліваем. Ён жа нічога благога не зрабіў. І сказаў: Езу,
узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку