| Лк 20, 27-40 |
| 19.11.2016 03:00 |
|
«Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых». У той час: Падышлі некаторыя з садукеяў, якія адмаўлялі
ўваскрасенне, і спыталіся ў Езуса: Настаўнік, Майсей напісаў нам, што
калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат
ягоны павінен узяць ягоную жонку і ўзбудзіць патомства брату свайму.
Было ж сем братоў: першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і
трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі.
Урэшце памерла і жонка. Дык вось, пасля ўваскрасення, катораму з іх яна
будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю. Езус сказаў ім:
Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго
веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць
замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца
сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і
Майсей засведчыў, кажучы пра куст, калі назваў Пана “Богам Абрагама, і
Богам Ісака, і Богам Якуба”. Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо
ўсе для Яго жывуць.
|


для друку