Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 21, 12-19 |
23.11.2016 03:00 |
«Усе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта
накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў
сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя
Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не
клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой
не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. Выдаваць
вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з
вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы
вашай не прападзе.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.