Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 21, 20-28 |
24.11.2016 03:00 |
«Ерузалем будзе таптаны язычнікамі, пакуль не скончацца часы язычнікаў». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі ж убачыце
Ерузалем, акружаны войскам, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне
ягонае. Тады ўсе, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы, а хто ў горадзе,
няхай выходзяць з яго, і хто ў вёсках, няхай не ўваходзяць у яго, бо
гэта дні помсты, каб збылося ўсё напісанае. Гора ж цяжарным і кормячым ў
тыя дні, бо вялікі будзе ўціск на зямлі і гнеў на гэты народ. І
палягуць ад вастрыя мяча, і будуць забраныя ў палон да ўсіх народаў. А
Ерузалем будзе таптаны язычнікамі, пакуль не скончацца часы язычнікаў.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.