Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 1, 18-24 |
18.12.2016 03:00 |
«Езус будзе народжаны з Марыі, заручанай з Юзафам, патомкам Давіда». Такім
было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з
Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа,
муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна
адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся
яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку
тваю, бо тое, што нарадзілася ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж
народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных
грахоў. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз
прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя
Эммануэль, што азначае «з намі Бог». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.