Мц 1, 1-17 |
17.12.2016 03:00 |
«Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда». Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама. Абрагам
быў бацькам Ісаака; Ісаак — бацькам Якуба; Якуб — бацькам Юды і ягоных
братоў; Юда быў бацькам Фарэса і Зары, маці якіх была Тамар. Фарэс быў
бацькам Эзрома; Эзром — бацькам Арама, Арам — бацькам Амінадаба;
Амінадаб — бацькам Наасона; Наасон — бацькам Сальмона; Сальмон — бацькам
Бааза, а маці была Рахаб. Бааз быў бацькам Абэда, а маці была Рут. Абэд
быў бацькам Есэя, а Есэй быў бацькам караля Давіда. Давід быў
бацькам Саламона, а маці ягоная была ранейшая жонка Урыі. Саламон быў
бацькам Рабаама; Рабаам — бацькам Абія; Абій — бацькам Асы; Аса —
бацькам Язафата; Язафат — бацькам Ярама; Ярам — бацькам Осіі; Осія —
бацькам Яатама; Яатам — бацькам Ахаза; Ахаз — бацькам Эзэхіі; Эзэхія —
бацькам Манасэса; Манасэс — бацькам Амона; Амон — бацькам Ёсіі; Ёсія —
бацькам Ехоніі і ягоных братоў падчас вавілонскага перасялення. А
пасля вавілонскага перасялення Ехонія быў бацькам Салятыэля; Салятыэль —
бацькам Зарабабэля; Зарабабэль — бацькам Абіюда; Абіюд — бацькам
Эліяхіма; Эліяхім — бацькам Азора; Азор — бацькам Садока; Садок —
бацькам Ахіма; Ахім — бацькам Эліюда; Эліюд — бацькам Элеазара; Элеазар —
бацькам Маттана; Маттан — бацькам Якуба; Якуб — бацькам Юзафа, мужа
Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом. |