Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 7, 24-30 |
15.12.2016 03:00 |
«Ян пасланы падрыхтаваць дарогу Пану». Калі
ж пасланцы Яна пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: На што
выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае? На што ж
вы хадзілі глядзець? На чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Тыя, хто
багата апранаецца і раскошна жыве, знаходзяцца ў каралеўскіх палацах. На
што выйшлі вы глядзець? На прарока? Так, кажу вам, нават больш, чым на
прарока. Гэта той, пра каго напісана: Я пасылаю анёла Майго перад Табою,
які падрыхтуе Табе дарогу. Кажу вам: сярод народжаных жанчынамі няма нікога большага за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Валадарстве Божым большы за яго. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.