Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 1, 57-66 |
23.12.2016 03:00 |
«Нараджэнне Яна Хрысціцеля». Альжбеце надышоў час нарадзіць, і яна нарадзіла сына. І пачулі
суседзі і сваякі яе, што Пан праявіў да яе такую вялікую міласэрнасць, і
радаваліся разам з ёю. На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця
і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем. Але маці ягоная
сказала ў адказ: Не, але будзе названы Янам. І сказалі ёй, што няма нікога з сям’і яе, каго б называлі такім імем. І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы хацеў назваць яго. Ён папрасіў таблічку і напісаў: Ян — імя Яго. І ўсе здзівіліся. У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.