Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 2, 13-15. 19-23 |
30.12.2016 03:00 |
«Вазьмі Дзіця і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет». Калі мудрацы адышлі, вось, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў:
Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль
не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго. Ён устаў,
узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет, і быў там да смерці
Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: З Егіпту паклікаў Я Сына
Майго. А калі Ірад памёр, вось анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу
ў Егіпце і сказаў: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды ідзі ў зямлю
Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця. Ён устаў, узяў Дзіця і
Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.