Лк 2, 22-35 |
29.12.2016 03:00 |
«Святло для асвятлення язычнікаў». Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса
прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам, як напісана ў
Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць
прысвечана Пану; каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару
туркавак або два галубкі. Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога
Сімяон. Быў гэта чалавек праведны і пабожны, які чакаў суцяшэння
Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Адкрыў яму Дух Святы, што ён не
ўбачыць смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў, натхнёны Духам,
у святыню. І калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле
звычаю Закона, ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, А Яго бацька і Маці дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. І благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць. І праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў.
|