Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 1, 21-28 |
10.01.2017 03:00 |
«Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу». У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І
здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не
як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны
нячыстым духам, які закрычаў: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты
прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы. Але Езус забараніў
яму, кажучы: Змоўкні і выйдзі з яго. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і
закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. І здзівіліся ўсе, так што
пыталіся адзін у аднаго, кажучы: Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц?
Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.