Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 1, 14-20 |
09.01.2017 03:00 |
«Кайцеся і верце ў Евангелле». Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы
Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства
Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Праходзячы ж каля
Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі
сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзіце за Мною, і Я
зраблю вас рыбакамі людзей. І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за
Ім.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.