Мц 19, 16-26 |
17.01.2017 03:00 |
«Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю». У той час: Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае? Ён
адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі
хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія?
Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва,
шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе. Юнак
кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму:
Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным,
так здабудзеш скарб у нябёсах; прыходзь і ідзі за Мною. Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць. Езус
сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў
Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз
ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае. Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?
|