Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 2, 13-17 |
14.01.2017 03:00 |
«Я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў». У той час: Езус зноў выйшаў да мора. І ўсе людзі прыходзілі
да Яго, а Ён навучаў іх. Праходзячы, убачыў Ён Левія, сына Алфея, які
сядзеў каля мытні, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Той устаў і пайшоў за Ім. Калі
Езус узлягаў за сталом у ягоным доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў былі
разам з Езусам і Ягонымі вучнямі. Бо шмат было тых, хто ішоў следам за
Ім. Кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі,
казалі вучням Ягоным: Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.