Мк 3, 22-30 |
23.01.2017 03:00 |
«Настаў канец сатане». У той час: Кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў. А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: Як можа сатана выганяць сатану? Калі
валадарства раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такое валадарства. І
калі дом раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такі дом. І калі сатана
паўстаў супраць сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму.
Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку
не звяжа асілка, і толькі тады абрабуе дом ягоны. Сапраўды, кажу вам:
дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні
блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе мець
прабачэння ніколі, але будзе падлягаць вечнаму асуджэнню.
|