Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 6, 1-6 |
01.02.2017 03:00 |
«Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй». У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія,
хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за
мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж
гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут
сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім. А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родных, і ў доме сваім.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.