Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 4, 26-34 |
27.01.2017 03:00 |
«Чалавек кідае зерне і спіць, а як зерне ўзыходзіць, ён не ведае». У той час: Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы
чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як
зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па
сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж
саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво. І
казаў: З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім
яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з
усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым
за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным
могуць хавацца птушкі нябесныя.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.