Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лк 10, 1-9 |
26.01.2017 03:00 |
«Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала». У той час: Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і
паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў
ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму
прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Ідзіце,
вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні
торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі,
спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на
ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым
доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй.
Не пераходзьце з дому ў дом.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.