Мк 7, 1-13 |
07.02.2017 03:00 |
«Вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі». У той час: Сышліся разам да Езуса фарысеі і некаторыя з
кніжнікаў, якія прыйшлі з Ерузалема. І ўбачылі, што некаторыя вучні
Ягоныя елі хлеб нячыстымі, гэта значыць, неабмытымі рукамі. Фарысеі ж і
ўсе юдэі, трымаючыся традыцыі старэйшых, не ядуць, пакуль не памыюць
старанна рук. І вярнуўшыся з рынку, не ядуць, пакуль не абмыюцца. Ёсць і
яшчэ шмат таго, чаго прынята трымацца: абмыццё кубкаў, і збаноў, і
місаў, і лавак. Тады пытаюцца ў Яго фарысеі і кніжнікі: Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцыі старэйшых, але ядуць хлеб нячыстымі рукамі? Ён
адказаў ім: Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана:
Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрцы іх далёка ад Мяне. Але марна
пакланяюцца Мне, навучаючы вучэнню чалавечых запаведзяў. Бо вы пакінулі
запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі.
|