Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 5, 20–22а. 27–28. 33–34а. 37 |
12.02.2017 03:00 |
«Так сказана было продкам; Я ж кажу вам». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам: калі
справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў,
то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Вы чулі, што было
сказана продкам: Не забівай; а хто заб’е, падпадае пад суд. А Я кажу
вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд. Вы
чулі, што сказана: Не распуснічай. Я ж вам кажу: кожны, хто з
пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту ў сэрцы
сваім. Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай
фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не
прысягайце наогул. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.