Мц 5, 38-48 |
19.02.2017 03:00 |
«Любіце ворагаў вашых». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана:
вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто
ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто
захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі
хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць
у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе. Вы
чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я
кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас,
каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу
свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых
і несправядлівых.
|