Мк 9, 2-13 |
18.02.2017 03:00 |
«Перамяніўся перад імі». У той час: Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую
гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася
бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа
выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. І
на гэта Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры
шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі. Бо не ведаў, што сказаць,
таму што яны спалохаліся. І з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з
воблака пачуўся голас: Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце. І
адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч
аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць,
што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. І захавалі
наказ, разважаючы між сабою, што значыць “уваскрэснуць”.
|