Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 8, 34 – 9, 1 |
17.02.2017 03:00 |
«Хто згубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго». У той час: Езус, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі сваімі,
сказаў ім: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме
крыж свой і ідзе за мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць,
загубіць яго, а хто згубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той
уратуе яго. Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а жыццё сваё згубіць? Бо што дасць чалавек узамен за сваё жыццё? Хто
будзе саромецца Мяне і Маіх слоў перад гэтым няверным і грэшным
пакаленнем, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў славе Айца
свайго з Анёламі святымі.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.