Мк 10, 17-27 |
27.02.2017 03:00 |
«Прадай усё, што маеш, і ідзі за Мною». У той час: Калі Езус вырушыў у дарогу, падбег да Яго адзін
чалавек, упаў перад Ім на калені і спытаўся ў Яго: Настаўнік добры, што
мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае? Езус сказаў
яму: Чаму называеш Мяне добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог.
Ты ведаеш запаведзі: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы
ілжыва, не ашуквай, шануй бацьку свайго і маці. А той сказаў Яму ў адказ: Настаўнік, усё гэта я захоўваў з маладосці сваёй. Езус,
паглядзеўшы на яго, умілаваў яго і сказаў: Табе нестае аднаго: ідзі,
прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Тады
прыходзь і ідзі за Мною. А ён засмуціўся ад гэтых слоў і адышоў маркотны, бо ў яго была вялікая маёмасць. Езус
паглядзеў навокал і сказаў сваім вучням: Як цяжка будзе тым, хто мае
багацце ўвайсці ў Валадарства Божае! Вучні ж дзівіліся словам Ягоным.
Але Езус зноў сказаў ім у адказ: Дзеці, як цяжка тым, хто спадзяецца на
багацце, увайсці ў Валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсці праз вушка
іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае. А яны яшчэ больш здзіўляліся і казалі адзін аднаму: Хто ж можа збавіцца?
|