Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 10, 1-12 |
24.02.2017 03:00 |
«Што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае». У той час: Езус прыйшоў у межы Юдэі за Ярданам. І зноў збіраліся да Яго людзі, і Ён, паводле свайго звычаю, зноў навучаў іх. Тады
падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена
мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: Што наказаў вам Майсей?
Яны сказалі: Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і
разводзіцца. А Езус сказаў ім у адказ: Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён
напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх
мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і
злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не
двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не
разлучае.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.