Мц 20, 17-28 |
15.03.2017 03:00 |
«Асудзяць Яго на смерць». У той час: Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна
дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: Вось мы ўзыходзім у Ерузалем, і
Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. І яны асудзяць
Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і
ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён уваскрэсне. Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым. Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш? Яна адказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе. Езус сказаў у адказ: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я павінен піць? Яны кажуць Яму: Можам. І
кажа ім: Келіх мой будзеце піць, але не Я даю дазвол сесці праваруч ці
леваруч Мяне, бо гэта прызначана для тых, каму падрыхтаваў Айцец Мой. Калі
пачулі дзесяць вучняў, яны абурыліся на двух братоў. А Езус паклікаў іх
і сказаў: Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі і вяльможы
маюць уладу над імі. Няхай не так будзе сярод вас. Але, хто хацеў бы
стаць сярод вас вялікім, няхай будзе слугою вашым. А хто хацеў бы стаць
першым, няхай будзе нявольнікам вашым.
|