Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 23, 1-12 |
14.03.2017 03:00 |
«Гавораць і не робяць». У той час: Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: Пасад
Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і
захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не
робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на
плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае
робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі
свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя
лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх
«Раббі». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.