Мц 18, 21-35 |
21.03.2017 03:00 |
«Калі не даруеш брату свайму, Айцец не даруе табе». У той час: Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: Пане, калі
мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць
яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў,
але ажно семдзесят сем разоў. Таму Валадарства Нябеснае
падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. Калі ён
пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць
тысячаў талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў
прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. Тады,
упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: Будзь велікадушны да мяне, і
ўсё табе аддам. Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугою, адпусціў яго і
дараваў яму доўг. А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў
сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы:
Аддай мне, што вінен. Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і маліў яго,
кажучы: Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе. Але той не захацеў, а
пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу.
|