Лк 1, 26-38 |
25.03.2017 03:00 |
«Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына». У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі,
які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому
Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў:
Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і
разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не
бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і
народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы
Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І
валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе
канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа
не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц
Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам
Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці
сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для
Бога няма нічога немагчымага.
|