Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 5, 31-47
30.03.2017 03:00

«Майсей — вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся».

У той час:

Езус сказаў юдэям: Калі б Я сведчыў пра самога сябе, то сведчанне Маё не было б праўдзівае. Але ёсць іншы, хто сведчыць пра Мяне. І Я ведаю, што праўдзівае сведчанне, якім ён сведчыць пра Мяне.

Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў светачам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным.
Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне. І Айцец, які паслаў Мяне, сам засведчыў пра Мяне. Вы ніколі не чулі голасу Ягонага, і не бачылі аблічча  Яго; і не маеце слова Ягонага, якое б жыло ў вас, бо не верыце ў таго, каго Ён паслаў.

Вы даследуеце Пісанне, бо думаеце, што ў ім вы маеце жыццё вечнае; а яны і ёсць тым, што сведчыць пра Мяне. Але вы не хочаце прыйсці да Мяне, каб мець жыццё.

Я не прымаю славы ад людзей, але ведаю, што вы не маеце ў сабе любові Божай. Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне. Калі б іншы прыйшоў ва ўласнае імя, вы прынялі б яго. Як вы можаце верыць, калі прымаеце славу адзін ад аднаго, а славы, якая паходзіць ад адзінага Бога, не шукаеце?

Не думайце, што Я буду абвінавачваць вас перад Айцом. Майсей – вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся. Бо калі б вы верылі Майсею, паверылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне. А калі не верыце пісанням ягоным, як паверыце Маім словам?

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Цытата дня

15.07 03:00Мц 23, 8-12
14.07 03:00Мц 10, 16-23
13.07 03:00Мц 10, 7-15
12.07 03:00Мц 10, 1-7
11.07 03:00Мц 19, 27-29
10.07 03:00Мц 9, 18-26
09.07 03:00Мц 11, 25-30
08.07 03:00Мц 9, 14-17
07.07 03:00Мц 9, 9-13
06.07 03:00Мц 9. 1-8