Ян 8, 31-42 |
05.04.2017 03:00 |
«Калі Сын вызваліць вас, будзеце сапраўды свабоднымі». У той час: Езус сказаў юдэям, якія паверылі ў Яго: Калі вы
застанецеся ў слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і спазнаеце
праўду, а праўда вас вызваліць. Тыя адказалі Яму: Мы нашчадкі Абрагама і ніколі не былі паднявольныя нікому. Як жа Ты кажаш: Вы станеце свабоднымі? Езус
адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, гэта
нявольнік граху. А нявольнік не жыве ў доме вечна; сын застаецца вечна.
Таму, калі Сын вызваліць вас, будзеце сапраўды свабоднымі. Ведаю, што вы
нашчадкі Абрагама, аднак, шукаеце як Мяне забіць, бо слова Маё не
змяшчаецца ў вас. Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое,
што чулі ад айца вашага. Тыя сказалі Яму ў адказ: Абрагам наш айцец. Езус
сказаў ім: Калі б вы былі дзецьмі Абрагама, рабілі б учынкі Абрагама. А
цяпер шукаеце, як забіць Мяне, чалавека, які сказаў вам праўду, якую
пачуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў. Вы робіце ўчынкі айца вашага. Яны адказалі Яму: Мы не з распусты народжаныя; мы маем аднаго Айца – Бога.
|