Ян 7, 1-2. 10. 25-30 |
31.03.2017 03:00 |
«Намагаліся схапіць Яго, але яшчэ не настаў Ягоны час». У той час: Езус хадзіў па Галілеі. Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі намагаліся забіць Яго. Набліжалася юдэйскае свята Шатроў. Калі браты Ягоныя пайшлі на свята, тады і Ён пайшоў, аднак не адкрыта, а як бы патаемна. Некаторыя
з жыхароў Ерузалема казалі: Ці не той гэта, якога шукаюць, каб забіць? I
вось Ён гаворыць адкрыта, і нічога не кажуць Яму. Можа кіраўнікі на
самой справе пераканаліся, што Ён Месія? Але мы ведаем Яго, адкуль Ён, а
калі прыйдзе Месія, то ніхто не будзе ведаць, адкуль Ён. Тады
Езус, які навучаў ў святыні, усклікнуў, кажучы: I Мяне ведаеце, і
ведаеце адкуль Я. Але Я прыйшоў не сам ад сябе; і праўдзівы той, хто
паслаў Мяне, якога вы не ведаеце. Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў
Мяне.
|