Ян 11, 45-57 |
08.04.2017 03:00 |
«Каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно». У той час: Многія з юдэяў, якія прыйшлі да Марыі і бачылі,
што ўчыніў Езус, паверылі ў Яго. А некаторыя з іх пайшлі да фарысеяў і
расказалі ім, што зрабіў Езус. Тады першасвятары і фарысеі сабралі
Высокую раду і сказалі: Што нам рабіць, бо гэты чалавек робіць шмат
цудаў? Калі пакінем Яго так, то ўсе павераць у Яго, і прыйдуць рымляне і
знішчаць месца нашае і наш народ. А адзін з іх, Каяфа, які быў у той
год першасвятаром, сказаў ім: Вы нічога не разумееце і не думаеце, што
карысней вам, каб адзін чалавек памёр за людзей, чым каб увесь народ
загінуў. А сказаў ён гэта не ад самога сябе, але будучы ў той
год першасвятаром, прарочыў, што Езус памрэ за народ, і не толькі за
народ, але і за тое, каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно. З гэтага
дня вырашылі забіць Яго. Таму Езус ужо больш не хадзіў
адкрыта між юдэяў, але адышоў адтуль у ваколіцы каля пустыні, у горад,
які называўся Эфраім, і там заставаўся з вучнямі. Набліжалася
юдэйская Пасха, і многія з усёй краіны прыйшлі ў Ерузалем перад Пасхаю,
каб ачысціцца. Яны шукалі Езуса і, стоячы ў святыні, казалі адзін
аднаму: Як вам здаецца? Хіба не прыйдзе Ён на свята?
|