Ян 10, 31-42 |
07.04.2017 03:00 |
«Намагаліся схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рукі іхняй». У той час: Юдэі зноў узялі камяні, каб укаменаваць Езуса.
Але Езус сказаў ім: Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца. За які з
гэтых учынкаў хочаце каменаваць Мяне? Юдэі адказалі Яму: Не за
добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты,
будучы чалавекам, робіш сябе Богам. Езус адказаў ім: Ці не
напісана ў Законе вашым «Я сказаў: вы багі»? Тыя, да каго было скіравана
слова Божае, названы багамі, а Пісання нельга парушыць. То чаму ж вы
гаворыце таму, каго Айцец асвяціў і паслаў у свет: Блюзнерыш, – за тое
што Я сказаў: Я Сын Божы? Калі Я не раблю справы Айца Майго, не верце
Мне. Аднак калі раблю, і не верыце Мне, паверце справам Маім, каб
пазналі і ведалі, што Айцец ўва Мне, а Я ў Ім.
|