Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мц 28, 1-10 |
15.04.2017 03:00 |
«Ён уваскрос з мёртвых і вось апярэджвае вас у Галілеі ». Калі
мінула субота, на світанні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і
другая Марыя паглядзець магілу. І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл
Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа
ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег. Ад
страху перад ім задрыжэлі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя. Анёл жа,
прамаўляючы да жанчын, сказаў: Не бойцеся, бо ведаю, што вы шукаеце
Езуса ўкрыжаванага. Няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў. Падыдзіце,
паглядзіце на месца, дзе быў пакладзены, ды ідзіце хутчэй, скажыце
вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых і вось апярэджвае вас у
Галілеі. Там Яго ўбачыце. Гэта я сказаў вам. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.