Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
14.04.2017 03:00 |
Мука Пана нашага Езуса Хрыста.
Здрада і арышт Езуса
Ев.
У той час выйшаў Езус з вучнямі сваімі за зімні ручэй Кедрон. Там быў
сад, у які ўвайшоў Ён і вучні Ягоныя. Гэтае месца ведаў і Юда, здраднік
Ягоны, бо Езус там часта збіраўся з вучнямі сваімі. Таму Юда ўзяў
кагорту і прыслужнікаў ад першасвятароў, і фарысеяў і прыйшоў туды з
паходнямі, ліхтарамі і зброяй. Езус жа, ведаючы ўсё, што павінна з Ім
стацца, выйшаў і сказаў ім: Е. Каго шукаеце? Ев. Яму сказалі: Л. Езуса з Назарэту. Ев. Кажа ім: Е. Гэта Я. Ев. Стаяў з імі і Юда, які выдаў Яго. І калі сказаў ім: Гэта Я, — яны адступілі і ўпалі на зямлю. Тады Ён зноў спытаўся ў іх: Е. Каго шукаеце? Ев. Яны сказалі: Л. Езуса з Назарэту. Ев. Езус адказаў: Е. Я сказаў вам, што гэта Я. Калі ж Мяне шукаеце, то дазвольце ім адысці. Ев.
Сталася так, каб збылося слова, якое сказаў: З тых, каго Ты Мне даў, Я
не згубіў нікога. Тады Сымон Пётр, які меў пры сабе меч, дастаў яго і
ўдарыў слугу першасвятара, і адсек яму правае вуха. Імя ж слугі было
Мальхас. Але Езус сказаў Пятру: Е. Схавай меч у ножны. Няўжо Мне не піць келіха, які даў Мне Айцец?
Езус перад першасвятаром
Ев.
Тады кагорта, тысячнік і юдэйскія прыслужнікі схапілі Езуса, звязалі
Яго і завялі спачатку да Анны, бо ён быў цесцем Каяфы, які быў у гэтым
годзе першасвятаром. Каяфа быў тым, хто параіў юдэям, што лепш аднаму
чалавеку загінуць за народ...
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
|
|