Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 3, 1-8 |
24.04.2017 03:00 |
«Калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства». Быў сярод фарысеяў чалавек па імені Нікадэм, адзін з правадыроў
юдэйскіх. Ён прыйшоў да Езуса ўначы і сказаў Яму: Раббі, мы ведаем, што
Ты прыйшоў ад Бога як настаўнік. Бо ніхто не можа чыніць такіх цудаў, як
Ты чыніш, калі не будзе з ім Бога. Езус адказаў яму: Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства. Нікадэм кажа Яму: Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Ці ж можа ён другі раз увайсці ва ўлонне маці сваёй і нарадзіцца?
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.