Ян 20, 19-31 |
23.04.2017 03:00 |
«Праз восем дзён прыйшоў Езус». Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся
вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў
пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і
бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім:
Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта,
дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць
адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца. Тамаш, адзін з
Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя
вучні казалі Яму: Мы бачылі Пана. Але ён сказаў ім: Калі не ўбачу на
руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і
не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу.
|