Лк 24, 35-48 |
20.04.2017 03:00 |
«Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень». У той час: Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам. Здзіўленыя
і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму
засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае
рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае
цела і касцей; як бачыце, Я іх маю. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і
ногі. А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён
сказаў ім: Ці маеце тут што з’есці? Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы.
Ён узяў і еў перад імі. І сказаў ім: Гэта словы Мае, сказаныя
вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў
законе Майсея і ў прарокаў, і ў псальмах. Тады асвяціў іх розум, каб
яны разумелі Пісанне.
|