Ян 20, 11-18 |
18.04.2017 03:00 |
«Бачыла Пана, і Ён сказаў ёй». У той час: Марыя стаяла каля магілы і плакала. Калі ж
плакала, зазірнула ў магілу і ўбачыла двух анёлаў у белым адзенні, якія
сядзелі, адзін каля галавы, а другі каля ног, дзе ляжала цела Езуса. І яны кажуць ёй: Жанчына, чаго ты плачаш? Адказала ім: Забралі Пана майго, і не ведаю, дзе паклалі Яго. Калі гэта сказала, азірнулася і ўбачыла Езуса, які стаяў там, але не ведала, што гэта Езус. Кажа ёй Езус: Жанчына, чаго ты плачаш? Каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: Пане, калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я забяру Яго. Езус кажа ёй: Марыя! А яна азірнулася і сказала Яму па-габрэйску: Раббуні, — што азначае «Настаўнік». Кажа
ёй Езус: Не затрымлівай Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца. Ідзі ж да
братоў Маіх і скажы ім: Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, да Бога
Майго і Бога вашага.
|