Лк 24, 13-35 |
30.04.2017 03:00 |
«Пазналі Яго ў ламанні хлеба». Вось двое вучняў Езуса ішлі ў вёску, званую Эмаус, якая знаходзілася ў
шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё
тое, што адбылося. І калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус
наблізіўся ды ішоў разам з імі. Але вочы іх былі стрыманыя, таму не
пазналі Яго. І Ён сказаў ім: Пра што гэта вы размаўляеце паміж
сабою? І яны спыніліся, поўныя смутку. Адказваючы, адзін з іх, па імені
Кляоп, сказаў Яму: Ты, напэўна, адзіны, хто жыве ў Ерузалеме і не
ведае, што ў гэтыя дні там сталася. І спытаў у іх: Што? Яны
сказалі Яму: Тое, што сталася з Езусам з Назарэту, які быў прарокам
магутным у чынах і ў слове перад Богам і ўсім народам; як першасвятары і
правадыры нашыя выдалі Яго на смерць і ўкрыжавалі. А мы спадзяваліся,
што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль. Цяпер жа пасля ўсяго гэтага
мінае ўжо трэці дзень, як гэта сталася. Але і некаторыя з нашых жанчын
здзівілі нас. Яны былі на досвітку каля магілы, але не знайшлі цела
Ягонага. Прыйшлі і сказалі, што бачылі анёлаў, якія з’явіліся ім і
паведамілі, што Ён жывы. І пайшлі некаторыя з нашых да магілы, і засталі
ўсё так, як казалі жанчыны, але Яго не бачылі. Тады Ён сказаў
ім: О, неразумныя і марудныя сэрцам, каб паверыць усяму, што казалі
прарокі! Ці ж не трэба было Месіі цярпець усё гэта, каб увайсці ў сваю
славу? І пачаўшы ад Майсея і ад усіх прарокаў, растлумачыў ім тое, што
ва ўсім Пісанні датычыла Яго. І наблізіліся яны да вёскі, куды
ішлі, і Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей. Але яны настойвалі,
кажучы: Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае. І Ён увайшоў,
каб застацца з імі. Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў
яго, паламаў і даў ім. І тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго.
Але Ён стаўся нябачным для іх. І яны сказалі адзін аднаму: Ці ж не
палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў
нам Пісанне?
|