Ян 6, 1-15 |
28.04.2017 03:00 |
«Падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў, колькі хто хацеў». У той час: Езус адышоў на другі бок Галілейскага мора, у
ваколіцы Тыберыяды. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды,
якія Ён чыніў над хворымі. Езус узыйшоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі
Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў
Філіпу: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта,
выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп
адказаў Яму: Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося
хоць крыху. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму:
Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але
што гэта для такога мноства? Езус сказаў: Загадайце ім сесці. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус
узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы,
колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: Збярыце
кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася. Сабралі і напоўнілі
дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля
тых, хто еў.
|