Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 6, 52-59 |
05.05.2017 03:00 |
«Цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой». У той час: Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці сваё цела? Езус
сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына
Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць
Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні
дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім. Як
паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе
жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы
вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.