Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 6, 60-69 |
06.05.2017 03:00 |
«Да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага». У той час: Многія з вучняў Езуса казалі: Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць? Але
Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта
спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды,
дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я
кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць.
Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. І сказаў: Для
таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не
будзе дадзена яму Айцом. З гэтага часу многія вучні Ягоныя
адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: Ці вы
таксама хочаце адысці?
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.