Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 14, 21-26 |
15.05.2017 03:00 |
«Суцяшальнік, якога Айцец пашле, навучыць вас усяму». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Хто мае запаведзі Мае і
захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец
Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму. Юда — не Іскарыёт — кажа Яму: Пане, як сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а не свету? Езус
сказаў яму ў адказ: Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і
палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не
любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё,
але Айца, які паслаў Мяне.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.