Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 14, 1-12 |
14.05.2017 03:00 |
«Я — дарога і праўда, і жыццё». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Няхай не трывожыцца
сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат
святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць
месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру
вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце. Кажа яму Тамаш: Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу? Езус
сказаў яму: Я — дарога і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца
інакш, як толькі праз Мяне. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца
Майго. І ад гэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі. Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.