Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 16, 23b-28 |
27.05.2017 03:00 |
«Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды
кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. Дагэтуль вы
нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была
поўнай. Гэта Я казаў вам у прыпавесцях. Надыходзіць гадзіна,
калі ўжо не ў прыпавесцях буду казаць, а адкрыта абвяшчу вам пра Айца. У
той дзень будзеце прасіць у імя Маё. І не кажу, што Я буду прасіць Айца
за вас, бо сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я
выйшаў ад Бога.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.