Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мк 12, 18-27 |
07.06.2017 03:00 |
«Не ёсць Богам мёртвых, але жывых». У той час: Прыйшлі да Езуса садукеі, якія кажуць, што няма
ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго: Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі
нечы брат памрэ і не пакіне жонцы дзяцей, яго брат павінен ўзяць ягоную
жонку і аднавіць патомства для брата свайго. Было сем братоў. Першы
ажаніўся і, памершы, не пакінуў патомства. Тады ажаніўся з ёю другі і
таксама памёр, не пакінуўшы патомства. Падобна і трэці. І ніхто з
семярых не пакінуў патомства. Пасля ўсіх памерла і жанчына. Пры
ўваскрашэнні, калі яны ўваскрэснуць, каму з іх яна будзе жонкай? Бо ў
семярых яна была жонкаю.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.