Мк 12, 1-12 |
05.06.2017 03:00 |
«Схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку». У той час: Езус пачаў гаварыць да першасвятароў, кніжнікаў і старэйшын у прыпавесцях: Адзін
чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў давіла ў ім
і пабудаваў вежу, аддаў яго вінаградарам і з’ехаў. А ў адпаведны час
паслаў да вінагарадараў слугу, каб той ўзяў у вінаградараў частку
ўраджаю вінаградніку. Але яны схапілі яго, збілі і адаслалі ні з чым. Ён
зноў паслаў да іх іншага слугу, і гэтаму разбілі галаву і зняважылі.
Паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і шмат іншых ці пабілі, ці пазабівалі.
Маючы яшчэ аднаго, умілаванага сына, паслаў яго апошнім да
іх, кажучы: Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары сказалі адзін
аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго, і спадчына будзе наша. І,
схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку. Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён пойдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым.
|