Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ян 17, 20-26 |
01.06.2017 03:00 |
«Каб былі з’яднаныя ў адно». У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі
словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць
у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і
Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І
славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а
Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў
Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. Ойча, хачу, каб тыя, каго
Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў
Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.